У Архангельску падпалілі офіс «Адзінай Расіі» з гуманітарнай дапамогай для вайскоўцаў на вайне ва Украіне
Пажар у офісе адбыўся ноччу 24 снежня.
24.12.2024 / 13:33
Фота: Уладзіслава Жгілёва
Як паведаміў адзінарос Уладзіслаў Жгілёў, невядомыя кінулі ў памяшканне бутэльку з запальнай сумессю. У выніку часткова згарэла гуманітарная дапамога, прызначаная для дзяцей-сірот з Данбаса і ўдзельнікаў вайны ва Украіне, піша «Гарызантальная Расія».
Паліцыя і МНС пакуль не пацвердзілі факт падпалу.
Восенню пункты збору гуманітарнай дапамогі ад «Адзінай Расіі» для вайскоўцаў таксама падпалілі ў двух рэгіёнах.
Ва Уладзімірскай вобласці пацярпеў шынамантаж адзінароса, дзе збіралі колы для ваеннай тэхнікі. У Пермі па падазрэнні ў падпале пункта затрымалі маці і дачку.