У Краснадары мужчына зарэзаў суседзяў і спаліў іх дом. Але з залы суда яго адразу адпусцілі на вайну

Мужчыну прызначылі 18 гадоў калоніі і адразу ж перадалі вайскоўцам.

24.12.2024 / 12:48

Скрыншот відэа

Аляксандр Сцяшук атрымаў судзімасць за забойства, разбой, крадзеж і рабаванне. У 2021 годзе ён пракраўся ў двор пажылой пары і забіў іх нажом.

Пасля гэтага мужчына забраў з дому каштоўныя рэчы, 140 тысяч рублёў (на той момант прыкладна 2000 даляраў) і падпаліў дом, каб схаваць свае сляды злачынства, пішуць «Осторожно, новості».

Краёвы суд у Краснадары прысудзіў Сцешука да 18 гадоў калоніі і адразу ж разгледзеў хадайніцтва аб адпраўцы яго на вайну супраць Украіны.

Асуджанага злачынцу прызналі прыдатным да службы па кантракце і адпусцілі на фронт ў зале суда. Прадстаўнікі абароны і абвінавачванні не пярэчылі. З залы суда мужчыну перадалі ўпаўнаважанай вайсковай асобе.

Nashaniva.com