Прызначылі новага гендырэктара Мінскага аэрапорта
24 снежня на пасаду генеральнага дырэктара РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прызначаны Уладзімір Чаравухін, які раней займаў пасаду начальніка Гомельскага філіяла Белаэранавігацыі, паведамляецца ў тэлеграм-канале аэрапорта.
24.12.2024 / 10:25
Уладзімір Чаравухін. Фота: Мінскі аэрапорт
Уладзімір Чаравухін нарадзіўся 11 жніўня 1977 года ў вёсцы Пакалюбічы Гомельскай вобласці, выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
Пасля заканчэння ўніверсітэта быў размеркаваны ў «Аэрапорт Гомельавія» інжынерам па эксплуатацыі аэрадромаў. У гомельскім аэрапорце прайшоў працоўны шлях ад інжынера да кіраўніка прадпрыемства.
З 2020 года ўзначальваў Гомельскі філіял Белаэранавігацыі. У авіяцыі працуе ўжо больш за 25 гадоў.
Папярэдні гендырэктар Вячаслаў Харанека памёр у кастрычніку ва ўзросце 60 гадоў. Ён узначальваў аэрапорт 22 гады.