Перад расійскім вайсковым аб'ектам у Зябраўцы пад Гомелем з'явілася лінія акопаў

Невялікая абарончая лінія прыкметная пры праездзе па трасе М-10 у раёне вёскі Красная Гара Гомельскага раёна, піша «Флагшток».

23.12.2024 / 20:36

Паводле паведамленняў чытачоў «Флагштока», умацаванні з'явіліся ў снежні 2024 года.

Размяшчэнне ўмацаванняў можа сведчыць пра ўзмацненне вайсковага аб'екта для гіпатэтычных ваенных дзеянняў з паўднёва-ўсходняга боку старога аэрадрома, які выкарыстоўваецца расійскай арміяй.

У Беларусь за ноч заляцелі не менш за восем шахедаў. Адзін з іх збіла СПА Расіі

Не менш за чатыры шахеды ноччу заляцелі ў Беларусь, адзін знік на поўначы

За фота аэрадрома ў Зябраўцы прысудзілі 9 гадоў калоніі

Nashaniva.com