На Гомельшчыне нехта выкінуў ката-сфінкса на двор з ляжанкай і кормам. Жывёліна загінула

Дзяўчына знайшла ў раёне вёскі Плёсы Гомельскага раёна мёртвага ката-сфінкса. Хтосьці «клапатліва» вывез яго на холад з ляжанкай і кормам, пішуць «Моцныя навіны».

23.12.2024 / 19:49

У суполцы VK «ПОТЕРЯШКИ находим собаки/ кошки Гомель» дзяўчына па імені Кацярына падзялілася жахлівай гісторыяй. Нехта вывез ката пароды сфінкс да вёскі Плёсы пад Гомелем і «клапатліва» пакінуў яго разам з ляжанкай і кормам на холадзе.

Кот, які належыць да пароды, якая ўвогуле не прыстасаваная да халадоў, загінуў.

Дзяўчына расказала «Моцным навінам», што яна ўжо напісала заяву ў міліцыю. Жывёліну ўжо не вярнуць, але, магчыма, удасца знайсці і пакараць яе бесчалавечных гаспадароў.

Стала вядома, ці пакаралі правадніцу, якая нібыта выкінула з вагона на мароз ката Твікса

Уся Турцыя абмяркоўвае справу ката Эраса, якога забіў мясцовы жыхар. У справу ўмяшаўся нават Эрдаган

У Мінску будуць судзіць нелюдзя, які скінуў ката з дзявятага паверха

Nashaniva.com