Пяскоў: Перадумоў для сустрэчы Трампа і Пуціна пакуль няма
«Пакуль ніякіх рэальных імпульсаў не было».
23.12.2024 / 15:58
Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Перадумоў для арганізацыі сустрэчы абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пакуль няма. Пра гэта заявіў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.
«Пакуль ніякіх рэальных імпульсаў не было»,— сказаў ён у адказ на пытанне ТАСС пра магчымасць сустрэчы яшчэ да інаўгурацыі Трампа.
У нядзелю абраны прэзідэнт ЗША заявіў, што будзе чакаць сустрэчы з Пуціным, каб пакласці канец расійска-ўкраінскай вайне.
Пуцін падчас прамой лініі на мінулым тыдні паведаміў, што не размаўляў з Трампам больш за чатыры гады, але гатовы сустрэцца з ім у любы час.