Telegram упершыню стаў прыбытковым
Telegram упершыню з моманту запуску манетызацыі тры гады таму стаў прыбытковым. У 2024 годзе колькасць прэміум-падпісак патроілася і перавысіла 12 мільёнаў, паведаміў яго заснавальнік Павел Дураў.
23.12.2024 / 15:53
Ілюстрацыйнае фота
Акрамя таго, «у некалькі разоў» павялічылася выручка ад размяшчэння рэкламных аб’яў.
У выніку даходы месенджара ў 2024 годзе перавысілі мільярд даляраў, а «наяўны» рэзерв кампаніі дасягнуў $500 мільёнаў (без уліку крыптаактываў).
Дураў таксама згадаў доўг $2 млрд, які назапасіўся за апошнія чатыры гады. Паводле яго слоў, гэтай восенню кампанія выплаціла «значную» частку гэтага доўгу.