У крамах Мінска пачалі прадаваць расол ад пахмелля
На выбар прапануюць два варыянты: агурковы і капусны.
23.12.2024 / 11:44
Фота: Tochka.by
«Знайшла ў сетцы «Сем пятніц», але здзівіла цана за маленькую бутэлечку», — напісала дзяўчына ў Tochka.by дзяўчына.
За 200 мл расолу ў краме просяць 5,69 рубля. На выбар прапануюць два варыянты антыпахмельнага напою — агурковы і капусны.
«Куды выгадней купіць слоік агуркоў ці памідораў з расолам, яшчэ і зэканоміш», — дадае чытачка партала.
Новы прадукт вырабляе расійская гандлёвая марка Interkvass. На сайце кампаніі ўдакладняецца, што гэтыя безалкагольныя напоі прыгатаваны з выкарыстаннем чайнага грыба і марскога рысу.
Напрыклад, у складзе агурковага расолу пазначаны свежыя агуркі, пітная вада, культура чайнага грыба, соль, свежы часнык, свежая салера, лаўровы ліст, насенне кропу, падсаладжальнік стэвіёлгліказід.