Адна з кампаній уладальнікаў «Вострава чысціні» абвешчаная банкрутам
У маі 2024 года некалькі кампаній уладальнікаў «Вострава чысціні» пачалі працэс ліквідацыі. Сярод іх і ТАА «ЗахадХімСэрвіс».
23.12.2024 / 09:33
З сярэдзіны снежня кампанія знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Адзіным дзяржаўным рэестры звестак пра банкруцтва.
Кампанія знаходзілася ў ліквідацыі з 17 мая 2024 года. Яе ліквідатарам стала ТАА «Партнёр кансалт». Па заяве ліквідатара Эканамічны суд Гродзенскай вобласці завёў справу аб банкруцтве ТАА «ЗахадХімСэрвіс» 11 снежня і адкрыў конкурсную вытворчасць.
У рашэнні суда гаворыцца, што справа была заведзеная ў сувязі з адсутнасцю маёмасці ў кампаніі, неабходнай для задавальнення патрабаванняў крэдытораў.
Так, на 5 лістапада памер пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці ТАА «ЗахадХімСэрвіс» склаў больш за 34 млн беларускіх рублёў, больш за 68 млн расійскіх рублёў, €31,2 тыс. і $5,5 тыс.
Пры гэтым агульны памер маёмасці кампаніі на 5 лістапада ацэньваўся на больш за 5,8 млн рублёў. Сюды ўваходзяць 1,7 млн асноўных сродкаў, 1,7 млн тавара-матэрыяльных каштоўнасцяў, 2,3 млн таварных рэшткаў у рознічных цэнах. Таксама прадпрыемства мае дэбіторскую запазычанасць памерам 16 млн рублёў.
ТАА «ЗахадХімСэрвіс» мае двух уласнікаў: Леакадыю Рамук і Яўгена Рамука.
Кіраўніком па справе прызначаная кампанія «Капітал Дыялог». Патрабаванні крэдытораў прымаюцца да 20 лютага 2025 года.