У Расонскім раёне лось стаў прычынай жорсткага ДТЗ — у аўтамабілі знаходзіліся дзеці 7 месяцаў і 3 гадоў

Пад Расонамі лось, які выбег на дарогу, справакаваў ДТЗ з аўто, дзе было двое дзяцей. Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці. Маці атрымала траўмы, а дзеці не пацярпелі. 

23.12.2024 / 08:53

ДТЗ адбылося 22 снежня каля 17:30 на аўтадарозе Р46 Лепель — Полацк — мяжа Расійскай Федэрацыі.

Аўтамабіль Citroen Xsara, за рулём якога была 24-гадовая жанчына, учыніў наезд на дзікую жывёліну, якая раптоўна выбегла на праезную частку дарогі.

Пасля гэтага легкавік з'ехаў у левы па ходзе руху кювет. Кіроўца атрымала цялесныя пашкоджанні, яе шпіталізавалі.

У салоне аўтамабіля таксама знаходзіліся двое дзяцей ва ўзросце 7 месяцаў і 3 гады. Іх выратавалі дзіцячыя аўтамабільныя крэслы, траўм дзеці не атрымалі. 

Nashaniva.com