Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў
У Мінску паслугі каршэрынгу аказваюць тры кампаніі. Агулам за імі лічыцца звыш 2 420 пракатных аўтамабіляў.
22.12.2024 / 21:15
Карыстальнікі каршэрынгу часам трапляюць у аварыі. Таму ў красавіку каршэрынгавым кампаніям з ГУУС Мінгарвыканкама даслалі лісты аб прыняцці дадатковых мер па павышэнні бяспекі дарожнага руху, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
«Гаворка ідзе пра блакаванне на пяць гадоў акаўнтаў карыстальнікаў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане ап'янення, перыядычным кантролі наяўнасці пасведчання кіроўцы, стварэнні сістэмы персанальнага рэйтынгу карыстальнікаў з аналізам розных паказчыкаў (стыль і стаж кіравання, актыўнасць карыстальніка, наяўнасць штрафаў і фактаў ДТЗ) і іншае», — паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.