Рэктар БДУ пра жонку: У нас цывілізаваныя дагаворныя адносіны
Рэктар БДУ Андрэй Кароль расказаў пра любімы від адпачынку і адносіны з жонкай.
22.12.2024 / 12:51
Андрэй Кароль. Скрын відэа: CTVBYvideo / YouTube
У кулінарнай перадачы на СТБ у рэктара БДУ Андрэя Караля пацікавіліся, дзе ён адпачывае.
«У цішыні, на прыродзе», — адказаў Кароль. «Гэта было з дзяцінстве. Але асабліва адчуваю патрэбу гэтую менавіта цяпер, калі ты проста перапоўнены ў інфармацыйным шуме. І ў канцы дня, калі падпісваю у гадзін сем — пачатку восьмай дакументы, разумею, што лішнія мегабайты інфармацыі, якую ў мяне спрабуюць упіхнуць, у мяне ўжо проста выклікаюць агрэсію».
Свой адпачынак у цішыні рэктар называе «апусканнем у лакуну маўчання».
На пытанне, як жонка адносіцца да маўчання, ці адбываюцца з ёй спрэчкі, Кароль з усмешкай адказаў:
«Раней спрачаліся, цяпер не. У нас ёсць цывілізаваныя дагаворныя адносіны. Гэта значыць, што эмоцыі на другім плане. А на першым гэта рацыянальнасць і юстыцыя, то-бок справядлівасць».
Нагадаем, што ў сярэдзіне гэтага года «Кіберпартызаны» ўзламалі асабістую перапіску Караля і расказалі пра яго палюбоўніц.
«Кіберпартызаны» ўзламалі рэктара БДУ Караля і даведаліся ўсё — каханкі, перапіскі, інтрыгі
Стала вядома, што з жыллём у сям'і рэктара БДУ, які прасіў трохпакаёўку за ўдзел у рэпрэсіях
«Кіберпартызаны» ўзламалі ўнутраную сетку БДУ і паназіралі, як там круцяцца жорны рэпрэсій
«Паскудны чалавек» ці «выдатны выбар»: чаго чакаць ад новага рэктара БДУ?