Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь адноўленыя

Сёння адноўлена паступленне нафты з Расіі. ААТ «Гомельтранснафта Дружба» працуе ў штатным рэжыме, распавялі БелТА на прадпрыемстве.

21.12.2024 / 15:02

Фота: БелТА

Агенцтва Reuters раней паведамляла, што пракачка нафты па трубаправодзе «Дружба» была прыпынена з 19 снежня з-за тэхнічных праблем. У канцэрне «Белнафтахім» раней праінфармавалі, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы змаглі працягнуць стабільную працу дзякуючы створаным запасам вуглевадароднай сыравіны, забяспечваючы адгрузкі нафтапрадуктаў у поўным аб'ёме як на ўнутраны рынак, так і на экспарт.

Сёння, паводле інфармацыі ААТ «Гомельтранснафта Дружба», паступленне нафты з Расіі было адноўлена.

Nashaniva.com