Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года

Рэжысёр Мікалай Халезін не разумее, навошта яму гэта трэба, але заўважае, што Неўзлін дае грошы на ўсе медыя, якія паліваюць Святлану Ціханоўскую. Пра гэта ён паразважаў у новым выпуску ТОКу.

22.12.2024 / 10:19

Леанід Неўзлін, фота Navalny.com

«Я гэта ведаў яшчэ да выбараў 2010 года», — адзначыў Мікалай Халезін, каментуючы інфармацыю аб тым, што расійскі мільянер Леанід Неўзлін фінансуе беларускі апазіцыйны партал Хартыя'97.

«Гэта [фінансаванне] ідзе паўтара дзясятка гадоў. Тады [да выбараў 2010 года] яшчэ ён пачаў. [Журналістка] Іра Халіп была з ім была знаёмая. Ён пачаў фінансаваць. І так і фінансаваў. (…) Тады ж з'явілася такая пагалоска, што рускія фінансуюць [Андрэя] Саннікава, таму ён пайшоў у прэзідэнты. Але я не думаў, што ён будзе выбарчую кампанію яшчэ фінансаваць».

Ірына Халіп і Леанід Неўзлін. Фота: скрыншоты відэа

Па словах рэжысёра, працяглая гісторыя фінансавання Хартыі'97 расійскім мільярдэрам ператварыла апазіцыйны партал у «таксічную структуру, якая фінансуецца рускімі».

«У выніку ён іх корміць. Гэта ўсё ператварылася ў нейкую фінансавую структуру — калі табе жыллё аплачвае сайт, калі ты можаш сабе купіць кватэру, хоць ты нідзе не працаваў», — выказаў свой пункт гледжання Халезін і ўдакладніў, што кватэру ў Варшаве купіў [каардынатар Хартыі'97 Зміцер] Бандарэнка.

«Я гляджу, што нікога гэта не здзівіла. Ну купіў і купіў. Але я не вельмі разумею. Калі ты існуеш за гранты, то на якія грошы ты купіў кватэру? Як? Значыць, ты не траціш гранты на справу. (…)

Увогуле, дзіўная нейкая ўся канфігурацыя. І гэта ўсе паміж сабою абмяркоўвалі заўсёды. І нікога гэта ніяк не здзіўляла. Тыпу: «Дык гэта ж Хартыя», — каментуе рэжысёр.

@tokbelarus Почему у Лукашенко нет своей идеологии? #политика #беларусь #минсксейчас #беларусьновости #новостибеларуси #Лукашенко ♬ Call Me - Sped Up - plenka

На пытанне, які можа быць інтарэс Неўзліна ў падтрымцы Хартыі'97, Мікалай Халезін прызнаўся, што не ведае:

«Ён фінансуе ўсе медыя, якія паліваюць Ціханоўскую. Што гэта за гульня, я не вельмі разумею. Дзе Неўзлін, а дзе Ціханоўская. Ён сядзіць у Ізраілі, эмігрант на грошах. І?.. Добра, Ціханоўская дрэнная. І што? У чым бенефіт? Ты хочаш нешта прапанаваць замест? Замест нельга, не атрымліваецца, бо яе выбралі. (…) 

Вельмі цікава і нічога не зразумела, як у спектаклі беларускага «Свабоднага тэатра», — кажа Мікалай Халезін.

Глядзіце цалкам:

Каго з беларускай апазіцыі падтрымлівае расійскі мільянер Неўзлін?

Халіп пра Саннікава, Ціханоўскую і катлеты: Гэта выключна пра ежу, бываюць такія дзіўныя супадзенні

Алексіевіч расказала, як ёй прапанаваў дапамогу расійскі мільярдэр Неўзлін

Расійскую «Соту», якая мочыць Ціханоўскую, спансіруе алігарх Неўзлін

Nashaniva.com