«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы
У інтэрнэце з'явілася відэа, дзе дальнабойшчык ноччу рэзка тармозіць перад расцягнутымі на дарозе шыпамі, да яго падыходзіць мужчына ў форме, піша тэлеграм-канал Motolkohelp.
20.12.2024 / 15:48
Скрыншот відэа
Магчыма, відэа было знята ноччу 12 лістапада альбо 11 снежня, на дарозе Н11141, якая ідзе праз беларуска-расійскую мяжу ад Мсціслава на Любавічы.
На кадрах, знятых за рулём у цёмны час сутак, аўто рэзка тармозіць. «Тармазі, тармазі, б****!» — крычыць мужчына, заўважыўшы нешта на дарозе. Пасля мужчынскі голас кажа матам: «Здаецца, нас прынялі, бо тут расстаўленыя вожыкі (шыпы)».
Затым з'яўляецца мужчына ў форме (расійскай), меркавана, з аўтаматам.
«Па рацыі перадавай, б****, не дай бог хтосьці тузанецца, я раз*башу з калаша на **** адразу ўсіх», — крычыць ён.