З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Албаніі, Аргенціны, Палесціны, Паўночнай Македоніі, Партугаліі і Чарнагорыі пашкоджаныя ў выніку абстрэлу Кіева.

20.12.2024 / 15:13

Пра гэта МЗС Украіны паведаміў «Настоящему времени».

Пашкоджанні атрымалі будынкі дыпламатычных прадстаўніцтваў, унутраныя інтэр'еры і пасольскія аўтамабілі.

Раней сёння расійскія войскі нанеслі ўдар па Кіеве. Пашкоджана цепламагістраль і газавая труба, без цяпла засталіся 630 жылых дамоў.

Nashaniva.com