У дзень выбараў у Мінску грамадскі транспарт будзе бясплатным

У Мінску 26 студзеня 2025 года ўсе віды гарадскога грамадскага транспарту будуць аказваць паслугі бясплатна.

20.12.2024 / 13:12

Такое рашэнне прынялі дэпутаты 8-й чарговай сесіі Мінскага гарсавета дэпутатаў, піша БелТА.

Як удакладняецца, гэта будзе тычыцца працы аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў і метрапалітэна.

Nashaniva.com