У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу пра Барыса Нямцова
20.12.2024 / 13:00
Гаворка пра друкаванае выданне «Пераемнік. Гісторыя Барыса Нямцова і краіны, у якой ён не стаў прэзідэнтам / Міхаіл Фішман». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 17 снежня, піша «Вясна».
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі старонкі ў «Х» «Андрусь Белавешкін», «Speak_like_Belarus» і закрыты Viber-чат «Коллеги-подруги».