Памёр шматгадовы намеснік начальніка міліцыі Салігорска. Яму было 49 гадоў
Падпалкоўнік Павел Гавін пайшоў у адстаўку ў жніўні 2023 года.
20.12.2024 / 09:25
Павел Гавін. Фота з пашпартнай базы Беларусі, прадастаўленай «Кіберпартызанамі»
На 50-м годзе жыцця памёр падпалкоўнік міліцыі Павел Гавін. Больш за дзесяць гадоў ён адпрацаваў намеснікам начальніка Салігорскага РАУС па ідэалогіі і кадравай рабоце. Пра яго смерць паведаміла ведамасная газета «На страже».
Агулам кадравай рабоце ў міліцыі Павел Гавін прысвяціў больш за чвэрць стагоддзя. Быў узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III ступені і «За выдатнасць у ахове грамадскага парадку». У жніўні 2023 года яго ўрачыста правялі на пенсію.
Павел Гавін справа. Фота салігорскай міліцыі