У Жыткавічах 14-гадовага юнака асудзілі на сем гадоў калоніі. За што?
Да паўналецця ён будзе адбываць пакаранне ў выхаваўчай калоніі, а пасля яго перавядуць у дарослую папраўчую калонію.
20.12.2024 / 00:23
Ілюстрацыйны здымак
Суд Жыткавіцкага раёна вынес прысуд па справе аб наркотыках. Фігурант — 14-гадовы юнак, які вучыўся ў Калінкавічах.
Хлопец набыў псіхатропнае рэчыва 4-СМС, а ўвечары расклаў па тайніках у Жыткавічах.
Падлетка ўзялі пад варту ў навучальнай установе ў прысутнасці аднакласнікаў. «Каб моладзь разумела, што ўяўна лёгкі супрацьзаконны шлях заробку вядзе да сур'ёзных наступстваў», — адзначаюць сілавікі.
У выніку хлопец атрымаў 7 гадоў выхаваўчай калоніі.