Арнольд Шварцэнегер здымаецца ў ролі Санта-Клауса
Вядома, што гэта будзе лёгкая камедыя для сямейнага прагляду на Каляды. Яна будзе называцца «Чалавек з мяшком».
19.12.2024 / 13:37
Назва карціны ўзята з песні пад назвай «Everybody's Waitin' for the Man with the Bag», што перакладаецца як «Усе чакаюць чалавека з мяшком».
Рэжысёрам каляднай кінастужкі стаў Адам Шэнкман. Паводле сюжэту ў Санта-Клауса (Арнольда Шварцэнэгера) крадуць яго чароўны мяшок.
Для пошуку выкрадальніка яму трэба ўважліва вывучыць спіс непаслухмяных дзяцей і выбраць сярод іх таго, хто зможа дапамагчы ў гэтай складанай сітуацыі.