У мінскім аэрапорце запускаюць электрычны перонны аўтобус
Мінскі аўтамабільны завод перадаў Нацыянальнаму аэрапорту Мінск сваю новую распрацоўку — электрычны перонны аўтобус МАЗ-271э.
19.12.2024 / 09:54
Пакуль яго будуць тэставаць, пазней чакаецца пастаўка цэлай партыі такіх электробусаў, сказана ў Telegram-канале аэрапорта.
Хутка тэхніка пачне сустракаць першых пасажыраў, якіх будзе перавозіць з аэравакзала да самалёта.
«Характэрна, што Нацыянальны аэрапорт Мінск стане першым авіяпрадпрыемствам, дзе новая распрацоўка Мінскага аўтамабільнага завода — электрычны перонны аўтобус МАЗ-271е — пачне працу па перавозцы пасажыраў», — гаворыцца ў паведамленні.