Спасылка на ўпакоўцы беларускіх цукерак абяцае «казачныя гісторыі». Аказваецца, яна вядзе на сайт падатковай
Беларускі блогер Lazy падзяліўся ў фэйсбуку гісторыяй, што на ўпакоўцы цукерак «Алёнка» ад гомельскай фабрыкі «Спартак» з'явіліся QR-коды, подпіс пад якімі абяцае «казачныя гісторыі» ад падатковай. Выданне Blizko.by праверыла гісторыю і пераканалася, што ўсё гэта — праўда.
18.12.2024 / 17:47
Аказалася, што спасылка вядзе проста на старонку партала Міністэрства па падатках і зборах, дзе сабраныя розныя аўдыёказкі.
Напрыклад, у казцы «У якім царстве жыць добра» расказваецца пра адну дзяржаву, дзе ўсе жылі ў дастатку, і пра іншую — трыдзявятае царства — дзе ўсе жылі ў беднасці, ніякіх сацыяльных выгод у краіне не было, і метро не хадзіла, і паркі ніхто не разбіваў. Гэта, як аказалася, таму, што ў тым трыдзявятым царстве нічога не чулі пра падаткі.
У казцы «Казка-праўда пра лісу» гаворыцца, што асноўны закон звярынага царства такі: усе дарослыя і здаровыя звяры павінны працаваць, а частку свайго заробку абавязаныя аддаваць ва ўсеагульную скарбніцу. А хітрая ліса жыла сабе прыпяваючы, але ніякіх падаткаў у дзяржаўны бюджэт не плаціла.
Астатнія казкі пабудаваныя прыкладна па тых самых сцэнарыях і выдаюць прыкладна адну і тую ж мараль: калі ў дзяржаве плацяць падаткі, то ўсім жывецца добра.
Blizko.by пераправерыў некалькі дзясяткаў найменняў цукерак ад фабрыкі «Спартак» і знайшоў такія QR-коды толькі на ўпакоўках цукерак «Алёнка».
З Новага года вырасце некалькі падаткаў
Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый
З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі
Беларус вёз праз Германію 12 тысяч электронных цыгарэт