На Гомельшчыне пара развялася, пражыўшы ў шлюбе больш за 50 гадоў

Гомельскія юрысты распавялі пра незвычайныя сямейныя рэкорды.

18.12.2024 / 13:35

Самы доўгі шлюб у Гомельскай вобласці падоўжыўся больш за паўстагоддзя. Пара адсвяткавала залатое вяселле, але неўзабаве раптам развялася.

Муж і жонка пражылі ў шлюбе 50 гадоў 7 месяцаў і 14 дзён.

А вось самы кароткі шлюб у паўднёва-ўсходнім рэгіёне падоўжыўся менш за два месяцы: пара развялася пасля 1 месяца і 24 дзён разам, піша ўпраўленне юстыцыі Гомельскай вобласці.

Больш за 20 пар на Гомельшчыне не дацягнулі да першай гадавіны вяселля. Абсалютная большасць разводаў прыпала на першую пяцігодку. Пасля пяці гадоў шлюбу пары ўсё радзей скасоўваюць сямейныя адносіны.

Nashaniva.com