ДАІ стрэламі спыняла п'яную жанчыну ў Капыльскім раёне
Супрацоўнікі ДАІ прымянілі зброю для спынення Opel, якім кіравала нецвярозая 31-гадовая жанчына. Інцыдэнт адбыўся 17 снежня ўвечары ў Капыльскім раёне.
18.12.2024 / 13:11
Як паведамляе МУС, у аўторак увечары ў міліцыю паступіла паведамленне, што ў аргагарадку Быстрыца за рулём можа быць нецвярозы кіроўца.
Супрацоўнікі ДАІ выявілі машыну, аднак тая не спынілася. Інспектары выкарысталі табельную зброю — трапілі ў кола.
Паводле МУС, за рулём знаходзілася 31-гадовая жыхарка райцэнтра. Медагляд паказаў амаль 2 праміле алкаголю.
Устаноўлена, што жанчына таксама ніколі не мела правоў кіроўцы.
На яе складзена 7 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Жанчына — у ІЧУ.