Футбалісту Мудрыку забаранілі трэніравацца на базе «Чэлсі»

Лонданскі «Чэлсі» адхіліў свайго ўкраінскага паўабаронцы Міхаіла Мудрыка ад усіх заняткаў на клубнай вучэбна-трэніровачнай базе, паведаміў у сваім твітары журналіст Бэн Джэйкабс.

18.12.2024 / 12:59

ФК «Чэлсі»

Пры гэтым галоўны трэнер лонданцаў Энца Марэска ўжо даўно ведае, што Мудрык праваліў допінг-тэст пасля лістападаўскага матча зборнай Украіны ў Лізе Нацый, так і пра забарону для ўкраінца займацца на клубнай базе, а ўчора, перад чарговай трэніроўкай каманды, у курс справы былі ўведзеныя і гульцы «сініх».

Зараз праверку праходзіць проба «Б» Мудрыка. Калі і яна акажацца станоўчай, то футбаліст будзе дыскваліфікаваны на тэрмін да чатырох гадоў.

Самага дарагога ўкраінскага футбаліста злавілі на допінгу

Nashaniva.com