Дальнабойшчыка з Оршы асудзілі на тры гады па палітычных артыкулах. Яго затрымалі па вяртанні
Аляксандр Камлёнак — былы чыгуначнік, які страціў працу па палітычных прычынах і пачаў працаваць дальнабойшчыкам.
18.12.2024 / 12:46
Калі ён вяртаўся ў Беларусь з аднаго з рэйсаў, Аляксандра арыштавалі і абвінавацілі па трох артыкулах: абразу прадстаўніка ўлады, абразу Лукашэнкі і данаты, паведамляе Orsha.eu.
З 13 лютага 2024 года мужчына знаходзіцца ў зняволенні. У сярэдзіне жніўня адбыўся суд у закрытым рэжыме, таму дагэтуль прысуд быў невядомы.
Нядаўна стала вядома, што Аляксандр атрымаў, як мінімум, 3 гады калоніі. Суддзёй выступаў Яўген Буруноў, які рэгулярна разглядае палітычныя працэсы.