Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу
Раніцай на поўдні Пецярбурга загарэўся аўтобус. Вялізныя слупы дыму зафіксавалі відавочцы, піша «Фантанка».
18.12.2024 / 11:14
У МНС зрабілі справаздачу, што пажар патушылі а 10.06. «18 снежня ў 09: 50 паступіла паведамленне аб пажары па адрасе: Кіраўскі раён, Ленінскі праспект, каля дома 135. У аўтобусе адбывалася гарэнне па ўсёй плошчы», — паведамілі ратавальнікі, дадаўшы, што паведамленняў аб пацярпелых не паступала.
У тушэнні агню прымалі ўдзел два пажарныя разлікі і 10 чалавек асабовага складу.
Гарэнні аўтобусаў у Расіі настолькі частыя, што іх СМІ ўжо жартуюць, што сёння можна было пагрэцца.