Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка

МТБанк і Альфа Банк папярэджваюць аб актывізацыі махляроў, якія прапануюць патэнцыйным ахвярам ад імя гэтых банкаў танныя крэдыты і выгадныя ўмовы для індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта распавядае «Спутнік».

18.12.2024 / 10:15

Ашуканцы завабліваюць ахвяр «выгаднымі» банкаўскімі ўмовамі. Ад імя МТБанка ў фэйкавых акаўнтах сацсетак зламыснікі размяшчаюць інфармацыю аб спажывецкім крэдыце пад 9,99% гадавых.

Акрамя таго, за ўдзел у акцыях і апытаннях прапануюць пералічыць на карту грошы і клікнуць на фішынгавую спасылку. Пры пераходзе па ёй ашуканцы атрымліваюць доступ да персанальных дадзеных карыстальнікаў.

Ад імя Альфа Банка ашуканцы прапануюць з дапамогай праекта «Банк для бізнэсу» атрымаць разлікі з выкарыстаннем сэрвісаў Apple Pay і Samsung Pay. На справе гэта таксама аказваецца схемай крадзяжу асабістых дадзеных патэнцыйнай ахвяры.

Nashaniva.com