Калегія выбаршчыкаў прысудзіла Дональду Трампу ўсе атрыманыя ім на выбарах галасы

Калегія выбаршчыкаў прысудзіла абранаму прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ўсе галасы, атрыманыя ім пры папярэднім падліку 5 лістапада. Пра гэта паведаміў тэлеканал CNN.

18.12.2024 / 08:29

Дональд Трамп. Фота: Evan Vucci / AP

Такім чынам Трамп набраў 312 галасоў, віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс — 270 галасоў.

Як правіла, пераможца па галасах выбаршчыкаў супадае з пераможцам па выніках галасавання калегіі выбаршчыкаў. За апошнія амаль 25 гадоў двойчы — у 2000 і 2016 гадах — абраны прэзідэнт ЗША атрымліваў падтрымку меншай колькасці амерыканскіх выбаршчыкаў, чым чалавек, які прайграў па выніках галасавання калегіі выбаршчыкаў.

Інаўгурацыя спадара Трампа запланаваная на 20 студзеня 2025 года, яна пройдзе перад будынкам Капітолія ў цэнтры Вашынгтона.

Nashaniva.com