Знайшлі мёртвым мужчыну, якога ўчора абвяшчалі ў вышук
16 снежня з'явілася інфармацыя пра тое, што ўжо тры дні няма вестак пра 44-гадовага жыхара Мінскага раёна Антона Мазура. Ён перастаў выходзіць на сувязь 13 снежня, а апошні раз быў заўважаны на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску. Цяпер стала вядома, што ён патануў.
17.12.2024 / 17:00
Як паведамляецца, мужчына быў знойдзены падчас праведзеных сумесных пошукавых мерапрыемстваў, у якіх бралі ўдзел пошукавікі ПСА «Анёл», супрацоўнікі міліцыі і Таварыства выратавання на водах.
Цела Антона Мазура было вынята з вады супрацоўнікамі міліцыі. Як выглядае па фота, утапіўся ён у Свіслачы.
Пенсіянерка патанула ў ваннай у Мінску
У Воранаве 19-гадовы хлопец патануў з машынай
Жанчына патанула ў машыне, што з'ехала ў тэхнічны вадаём