БелТА замест «ізраільскі» пачала пісаць «сіянісцкі»
На ўжыванне азначэння «сіянісцкі» дзяржаўным агенцтвам звярнуў увагу палітолаг Аляксандр Фрыдман.
17.12.2024 / 11:08
Гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч. Фота БелТА
«Галоўнаму інфармацыйнаму агенцтву Беларусі ўжо мала рэтрансляваць расійскую прапаганду. Цяпер яно распаўсюджвае іранскую прапаганду і называе Ізраіль «сіянісцкім рэжымам», — напісаў Фрыдман і апублікаваў скрыншот белтаўскай стужкі.
Абноўлена. Пасля розгаласу ў СМІ спачатку слова «сіянісцкі» замянілі на «ізраільскі», а пасля навіну прыбралі зусім.