У Маскве падарвалі генерал-лейтэнанта і яго памочніка
Ад выбуху загінуў начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў і, магчыма, яго кіроўца.
17.12.2024 / 08:11
Выбух адбыўся сёння ранкам у Маскве на Разанскім праспекце.
У выніку выбуху загінуў начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў. Таксама загінуў ягоны памочнік, паведамляюць блізкія да сілавікоў каналы. Канал Mash сцвярджае, што другі загінулы — кіроўца генерала — Ілля П. Ён прыехаў па начальніка каля 6 раніцы, каб адвезці на працу.
Па словах відавочцаў, выбух раздаўся, калі мужчыны выходзілі з пад'езда. Імаверна, выбухоўка была ў самакаце, які стаяў каля дома.
Мужчыны памерлі на месцы.
У доме вырвала дзверы і выбіла шыбы. Таксама пашкоджана службовая машына генерала.
Сёння ў Кірылава павінен быў быць брыфінг Мінабароны, піша канал 112.