Лукашэнка запрасіў Папу Францішка ў Беларусь
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францішка з днём нараджэння, паведамляе яго прэс-служба
17.12.2024 / 07:37
Папа Францішак. Фота: Andrew Medichini / AP
«Дазвольце пацвердзіць маё захапленне вашымі адданасцю справе служэння міру і пастве, сілай веры і духу, уменнем сябраваць з адкрытымі сэрцам і душой. З радасцю адзначаю высокі ўзровень узаемадзеяння і актыўнае развіццё адносін паміж Беларуссю і Ватыканам шмат у чым дзякуючы вашым намаганням. Спадзяюся на нашу з вамі асабістую сустрэчу, якая, без сумневу, надасць імпульс усебаковаму ўмацаванню беларуска-ватыканскіх сувязей. Будзем вельмі рады бачыць вас на беларускай зямлі, дзе вас шчыра любяць і шануюць», — гаворыцца ў віншаванні.