Лукашэнка падарыў султану Амана пісталет-кулямёт Шпагіна
Гэтымі днямі Лукашэнка знаходзіцца ў Амане.
16.12.2024 / 07:53
Фота: President.gov.by
Учора ён і султан Хасан бен Тарэк Аль Саід у сталіцы краіны Маскаце правялі перамовы, паведамляе прэс-служба.
Лукашэнка падарыў аманскаму лідару слуцкі пояс і пісталет-кулямёт Шпагіна (па-руску ППШ), які выкарыстоўвася падчас Другой сусветнай вайны і быў асноўнай зброяй пяхоты, а салдаты і партызаны называлі яго — «Папаша».
Да сярэдзіны 1960-х гадоў ППШ быў зняты з узбраення Савецкай Арміі і паступова заменены аўтаматам Калашнікава. На ўзбраенні падраздзяленняў ваенізаванай аховы і МУС шэрагу краін СНД знаходзіцца зараз.
У сваю чаргу султан падарыў Лукашэнку традыцыйны аманскі кінжал Ханджар.