Гэта песня цяпер у топе музычных хітоў. Але што значыць загадкавае слова ў прыпеве?

Песня амерыканскага выканаўца Bruno Mars і карэйскай спявачкі Rosé, якая называецца «APT.», узарвала сусветныя чарты. Іх кліп на ютубе за два месяцы сабраў 591 млн праглядаў і трымаецца на першым месцы сярод самых папулярных музычных відэа ў свеце. Пры гэтым многіх слухачоў азадачыла слова «апатэ», якое паўтараецца ў прыпеве. 

15.12.2024 / 22:24

Кадр з кліпа «APT.»

«APT» — гэта лацінізаваная абрэвіятура карэйскага слова «апартаменты» (아파트). Гэтак жа называецца карэйская гульня з выпіўкай.

Як гуляць, расказвала сама спявачка Rosé ў інтэрв'ю. Пакуль вы спяваеце «апатэ», усе складаюць рукі ў цэнтр круга, хтосьці называе лічбу, і той, чыя рука ўнізе, кладзе сваю руку наверх, — і так па чарзе, пакуль вы лічыце да названай лічбы. Той, хто апошнім пакладзе руку зверху, павінен выпіць.

У самой жа песні спяваецца пра тое, як маладых людзей цягне адно да аднаго, і яны рашаюць згуляць у гэту карэйскую гульню з выпіўкай, каб пазабавіцца.

Nashaniva.com