Моўная анамалія. У адным з раёнаў Віцебшчыны толькі 1,44% школьнікаў навучаецца па-беларуску

У Верхнядзвінскім раёне засталася толькі адна беларускамоўная школа на 27 вучняў.

15.12.2024 / 21:46

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Моўны актывіст Ігар Случак звярнуўся ў розныя раёны краіны, каб атрымаць лічбы, колькі школьнікаў вучацца па-беларуску. Адказы чыноўнікаў ён апублікаваў у твітары.

Здзіўляе сітуацыя ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Агулам па-беларуску тут навучаецца 1,44% школьнікаў.

Адзіная беларускамоўная школа ў раёне — у вёсцы Дзёрнавічы.

Пры гэтым паводле перапісу 2009 года ў Верхнядзвінскім раёне 69% пазначылі беларускую мову роднай. У 2019 годзе такіх было 49%.

Случак прыводзіць сабраную школьную статыстыку па іншых раёнах — нідзе такой анамаліі не відаць.

Па-беларуску ў школах навучаюцца:

Летась міністр адукацыі Андрэй Іванец казаў, што агулам у краіне па-беларуску вучыцца 10% школьнікаў.

Nashaniva.com