У Чыце адкрылі драўляную прыбіральню, якую мясцовыя чакалі два гады, але карыстацца ёю пакуль забаранілі
У Чыце адкрылі вулічную прыбіральню, якую жыхары бліжэйшых дамоў чакалі амаль два гады. Гэта прыбіральня каля баракаў, піша «Чыта. Ру». Але новую прыбіральню чамусьці закалацілі, людзі зноў выносяць бруд у вёдрах.
15.12.2024 / 14:04
«Вулічнай прыбіральні ў людзей няма ўжо амаль два гады. Старую знеслі ў пачатку 2023 года пасля візіту намесніка міністра будаўніцтва і ЖКГ Расіі Аляксея Яраська. Цэлы год нічога не мянялася. «Народны фронт» запатрабаваў арганізаваць людзям камфортныя ўмовы, улады паабяцалі ўсталяваць прыбіральню ў красавіку. Але зрабілі толькі цяпер! Мабыць, на праектаванне такога капітальнага збудавання спатрэбіўся час. Але ўжо ўсталяваны туалет закалацілі, у яго не патрапіць. Жыхары баракаў працягваюць выносіць вёдры, нібы жывуць у глухім Сярэднявеччы», — паведамляецца ў суполцы «Народнага фронту».
Туалет пакуль зачынены да «прыняцця работ».
«Прыёмка будзе ў снежні, дату паведамім пазней», — паведамілі ў прэс-службе горада.