У Керчанскім праліве трэснулі напалам і тонуць адначасова два расійскія танкеры

Танкеры «Валганафты-212» і «Валганафта-239» тонуць у Керчанскім праліве — магутныя хвалі разбілі судны на часткі. 

15.12.2024 / 13:11

Раніцай 15 снежня паступіла паведамленне, што судна з мазутам «Валганафта-212» з прыпіскай у порце Пецярбурга церпіць бедства ў Керчанскім праліве. На борце танкера знаходзілася каля 4300 тон мазуту. На борце было 13 чалавек. Да яго было накіравалі выратавальнае судна.

Пазней тэлеграм-каналы паведамілі, што акрамя «Валганафты-212», у Керчанскім праліве церпіць бедства судна «Валганафта-239». На яго борце было 14 чалавек.

У моры ўтварылася вялізная чорная пляма мазуту. 

Nashaniva.com