Мядзведзеў заявіў пра магчымую акупацыю новых рэгіёнаў суседніх краін

Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў лічыць магчымым з'яўленне ў складзе Расіі новых рэгіёнаў. 

15.12.2024 / 12:16

Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: er.ru

На з'ездзе партыі «Адзіная Расія» Мядзведзеў закрануў пытанне развіцця акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторый — Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

«Трэба зрабіць так, каб патэнцыял гэтых рэгіёнаў быў рэалізаваны ў поўнай меры. Будзем займацца гэтым у рамках Народнай праграмы, у якую ўключаны раздзел «Развіццё новых рэгіёнаў».

Дарэчы, гэты досвед можа быць запатрабаваны і далей, у выпадку, калі ў складзе нашай краіны яшчэ з'явяцца новыя, але вельмі блізкія нам рэгіёны», — сказаў ён і сарваў апладысменты. 

Што менавіта ён меў на ўвазе, невядома. 

30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў дамовы аб далучэнні ўкраінскіх рэгіёнаў да Расіі. Ён заявіў, што, што жыхары Данбаса, Херсонскай і Запарожскай абласцей «становяцца грамадзянамі РФ назаўжды».

Nashaniva.com