Для школьнікаў зробяць факультатыў па вывучэнні інтэрнэту
Факультатыў для васьмікласнікаў і дзевяцікласнікаў «Я і мая краіна ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт» з'явіцца ў беларускіх школах.
15.12.2024 / 11:36
Як вынікае з апублікаванай пастановы Мінадукацыі, навучальная праграма разлічана папярэдне на 69 гадзін (па адной гадзіне ў тыдзень).
Мэта факультатыва — сфарміраваць у школьнікаў «грамадзянскасць і патрыятызм». Таксама ў дзяцей павінна з'явіцца жаданне «папулярызаваць сваю краіну і малую радзіму ў віртуальнай прасторы ў працэсе напаўнення нацыянальна арыентаваным зместам віртуальных старонак».
Таксама дзяцей будуць вучыць спраўджваць інфармацыю.