Дырэктара сеткі будаўнічых крам «Мацярык» будуць судзіць за ўдзел у маршах пратэсту

Сілавікі хваліліся затрыманнем Аляксандра Аполькі ў жніўні 2024 года.

15.12.2024 / 10:13

Аляксандр Аполька. Фота: grodno.in

26 снежня 2024 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска пачнецца суд над Аляксандрам Аполькам — дырэктарам сеткі будаўнічых крам «Мацярык». Яму інкрымінуецца народны артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі — удзел у акцыях пратэсту.

Апольку арыштавалі ў жніўні 2024 года. Пасля затрымання сілавікі называлі яго «незадаволеным буржуем» і прымушалі назваць свой высокі заробак.

«Мацярык» — гэта сетка будаўнічых гіпермаркетаў, якая складаецца з пяці крам у чатырох гарадах Беларусі — Мінску, Брэсце, Гродна і Віцебску.

Nashaniva.com