У Іране затрымалі спявачку, якая праспявала без хіджаба. Але нечакана яе адпусцілі
Спецслужбы Ірана затрымалі Парасту Ахмадзі разам з музыкамі пасля выхаду на ютубе анлайн-канцэрта, дзе дзяўчына спявала з аголенымі плячыма і без хіджабу. Ёй пагражала да смяротнага пакарання, але нечакана яе адпусцілі.
15.12.2024 / 09:36
Нягледзячы на тое, што ютуб абмежаваны ў Іране, выступ за суткі паглядзелі 1,5 млн разоў.
Іранскія законы забараняюць жанчынам спяваць сольна або з'яўляцца на публіцы без хіджаба. А нядаўна быў прыняты закон, згодна з якім людзям, абвінавачаным у «прапагандзе або распаўсюдзе непрыстойнасці, адмове ад хіджаба», пагражае да 10 гадоў. У асобных выпадках за гэта пагражае нават смяротнае пакаранне.
Але нечакана кіраўніцтва паліцыі сабрала брыфінг, на якім было абвешчана, што спявачку адпусцілі дадому. У сацсетках віншуюць дзяўчыну і яе родных з перамогай.