Правялі выпрабаванні гранатамётнага комплекса беларускай вытворчасці

Дзяржкамваенпрам паведаміў пра паспяхова праведзеныя выпрабаванні гранатамётнага комплексу беларускай вытворчасці «Сапфір». Стрэльбавыя выпрабаванні прайшлі на 227-м агульнавайсковым палігоне «Барысаўскі».

14.12.2024 / 17:39

Скрыншот з відэа

Як сцвярджае Дзяржкамваенпрам, новая зброя па выніках выпрабаванняў пацвердзіла ўсе свае заяўленыя характарыстыкі. Ва ўсе вызначаныя мішэні трапілі.

Тамсама ў ведамстве адзначылі, што першы беларускі гранатамётны комплекс «Сапфір» прызначаны для барацьбы з бронетэхнікай, паражэння жывой сілы праціўніка, якая знаходзіцца ў бункерах, лёгкіх сховішчах палявога тыпу і збудаваннях гарадскога і сельскага тыпаў.

Акрамя таго, «Сапфір» валодае электроннай сістэмай кіравання пускам і праграмаваным выбуховым прыстасаваннем.

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»

Украіна стварыла ўласную высокадакладную бомбу

Лазерная зброя цяпер на БТРах. Адзін стрэл — мінус адзін дрон

Украіна праспала дронавую рэвалюцыю? Чаму оптавалаконныя дроны мяняюць многае на полі бою

Nashaniva.com