Сёння ўначы ў Беларусі было да мінус 12, прычым на поўдні краіны

Найбольш моцныя маразы былі на поўдні Беларусі. На метэастанцыі Палеская тэмпература апускалася да -12,3°С, паведамляе тэлеграм-канал nadvorie.

14.12.2024 / 12:28

@nadvorie

Пакуль самая нізкая тэмпература ў сезоне 2024/25.

На захадзе Гомельскай вобласці было -10°С. У Мінску — 5,5°С, у Вілейцы — -7,7°С. У Шклове — -8°С.

На поўначы краіны цяплей, бо прыкрытая аблокамі цёплага фронту, а на поўначы Віцебскай вобласці ідзе нават невялікі снег.

У ноч на нядзелю чакаецца -1..-7°С, максімальная днём -2..+3°С. На дарогах галалёдзіца.

Nashaniva.com