«Зробім Расію зноў маленькай»: літоўку знялі з удзелу ў чэмпіянаце, за ёй пайшла і ўся зборная 

У Будапешце (Венгрыя) праходзіць чэмпіянат свету па функцыянальным спорце, у якім брала ўдзел і зборная Літвы. У чэмпіянаце ўдзельнічалі таксама спартсмены з Расіі і Беларусі, паведамляе Delfi.lt.

14.12.2024 / 09:51

Фота з інстаграма

Такая пазіцыя арганізатараў чэмпіянату выклікала абурэнне ў літоўскай зборнай, адна з літоўскіх спартсменак паслала арганізатарам ясны сігнал. Прадстаўнік літоўскай зборнай Карнэлія Дудайце надзела майку з надпісам «Зробім Расію зноў маленькай». Майка прыцягнула ўвагу арганізатараў, Дудайце знялі з удзелу ў спаборніцтвах.

«Гэта мая пазіцыя, а не зборнай. Пазней я атрымала афіцыйны ліст, у якім сказана, што калі я здыму майку і сатру ўсе фота ў гэтай майцы, то мне дазволяць удзельнічаць у чэмпіянаце. Я адмовілася, пасля чаго ахова вывела мяне з арэны. Спаборніцтвы для мяне скончыліся. Наколькі мне вядома, астатнія члены зборнай вырашаюць, ці будуць удзельнічаць у спаборніцтвах. Большая частка дарослых спартсменаў вырашыла не ўдзельнічаць у чэмпіянаце. Пакуль сітуацыя такая», — сказала LRT Дудайце.

«Літоўская федэрацыя функцыянальнага спорту вырашыла не ўдзельнічаць у спаборніцтвах у Будапешце (Венгрыя) з-за стаўлення арганізатараў у дачыненні да палітыкі «нейтральнага сцяга». На чэмпіянаце спартоўцам дазволілі дэманстраваць сімволіку краіны-агрэсара — яна была бачная падчас жывой трансляцыі, была пазначаная назва краіны. 

Халатнасць арганізатараў, ігнараванне палітыкі нейтральнага сцяга ідзе насуперак з нашымі каштоўнасцямі, таму Літоўская Федэрацыя функцыянальнага спорту рэкамендавала членам зборнай пакінуць спаборніцтвы», — сказана ў прэс-рэлізе.

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

Стаў вядомы каляндар матчаў зборнай Беларусі ў адборы да ЧС-2026

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова

Nashaniva.com