Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны

Пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь» у Віцебску ліквідавалі ў 20.51, паведамляе БелТА. Такім чынам, на яго ліквідацыю спатрэбілася амаль 4 з паловай гадзіны, бо загарэлася каля 16:30.

13.12.2024 / 22:11

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь» на вуліцы Генерала Белабародава пачаўся каля паловы пятай вечара ў пятніцу.

Паведамлялася, што ратавальнікі эвакуявалі больш за 200 чалавек і прыступілі да тушэння пажару.

З афіцыйных крыніц вядома, што ў Віцебскай абласной бальніцы знаходзяцца 6 пацярпелых. Яшчэ адзін знаходзіцца ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Трое са шпіталізаваных знаходзяцца ў цяжкім стане. Вядома, што яшчэ трое чалавек звярнуліся ў медыцынскія ўстановы самастойна.

Паводле версіі ратавальнікаў, было некалькі ачагоў узгарання. Пры гэтым пра версіі чыноўнікі і супрацоўнікі МНС пакуль нічога не гавораць.

Да будынка прыехалі мясцовыя топ-чыноўнікі, праход да ГЦ перакрыла міліцыя.

Сведчанняў відавочцаў пакуль вельмі мала. Вядома, што некаторыя наведвальнікі ГЦ падчас пажару не разгубіліся і, нягледзячы на небяспеку, выводзілі да апошняга людзей, якія паспелі спалохацца, надыхацца дымам і былі дэзарыентаваныя.

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

У Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтр. Ёсць пацярпелыя

Nashaniva.com