Завочна будуць судзіць яшчэ васьмярых каліноўцаў
Спецыяльную вытворчасць адкрылі супраць Аляксея Манчынскага, Рамана Яроменку, Паўла Кахновіча, Яўгена Каранкевіча, Аляксандра Пятроўскага, Яўгена Салохіна, Ягора Іспянькова, а таксама былога палітвязня Ціхана Клюкача.
13.12.2024 / 19:00
Усім пералічаным асобам, звязаным з Палком Каліноўскага, інкрымінаваныя адразу па некалькі цяжкіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Каліноўцаў запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Следчы камітэт.
Раней стала вядома пра завядзенне аналагічных завочных спраў супраць Арцёма Бігеля, Вячаслава Граноўскага, Ігната Кірэева, Настассі Махамет і Яна Мельнікава.
Завочна будуць судзіць блогера Сяргея Бяспалава
На Каляды пачынаецца завочны суд над комікам Славам Камісаранкам. Яму пагражае да пяці гадоў
Завочна будуць судзіць пецярых каліноўцаў