Макрон прызначыў новага прэм'ера Францыі
Прэзідэнт Францыі прызначыў лідара цэнтрысцкай партыі »Дэмакратычны рух» Франсуа Байру прэм'ер-міністрам, паведамляе BFMTV.
13.12.2024 / 15:12
Франсуа Байру. Фота: Gonzalo Fuentes/Pool via AP
Байру 73 гады. З 2017 па 2019 год ён быў міністрам юстыцыі, у 1990-я займаў пасаду міністра адукацыі.
4 снежня парламент вынес вотум недаверу ўраду папярэдняга прэм'ера Мішэля Барні, на наступны дзень Макрон прыняў адстаўку Кабміна. Прычым Кабмін Барні быў сфармаваны толькі ў другой палове верасня.