Канапацкая: Дзяржаўныя СМІ пароўну асвятляюць працу ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты
Пра гэта заявіла журналістам прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду Ганна Канапацкая. Сёння яна падала ў ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам, піша БелТА
13.12.2024 / 13:35
Фота: БелТА
«Я, напэўна, маю перавагу перад многімі кандыдатамі, бо другі раз праходжу гэты шлях. Перакананая, што колькасць подпісаў, якія мы сабралі і падалі ў ЦВК, адпавядае патрабаванням, якія прад'яўляе Выбарчы кодэкс. Сёння я падала поўны пакет дакументаў, які патрабуецца, — распавяла Ганна Канапацкая. — Я разумею, што памылкі непазбежныя, таму мы падалі больш патрэбных 100 тыс.подпісаў».
ЦВК прыняў дакументы для рэгістрацыі Канапацкай кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, яна называецца індывідуальным прадпрымальнікам.
Паводле яе слоў, грамадзяне добра інфармаваныя пра этапы выбарчай кампаніі.
«Гэтым разам я падзякую журналістам дзяржаўных СМІ, бо вы сапраўды добра і якасна выконвалі сваю працу. Вы сапраўды роўным чынам асвятлялі працу ўсіх прэтэндэнтаў, усіх асоб, якія маюць намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты. Мне было лёгка з вамі працаваць, вы заўсёды імкнуліся выконваць патрабаванні дзеючага заканадаўства. І сама ўлада ў тым ліку рабіла ўсё магчымае для прыцягнення грамадзян да ўдзелу ў гэтай электаральнай кампаніі», — дапоўніла Ганна Канапацкая.
Раней дакументы на рэгістрацыю падалі Сяргей Сыранкоў, Аляксандр Хіжняк і Алег Гайдукевіч.